Ва Украіне будзе аб'яўленая частковая мабілізацыя

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала ўказ прэзідэнта Пятра Парашэнкі аб частковай мабілізацыі.



f_16818634931368433142.jpg

Неабходнасць частковай мабілізацыі абумоўленая распаўсюджваннем праяваў тэрарызму на тэрыторыі Украіны, якія прыводзяць да гібелі мірнага насельніцтва, вайскоўцаў і супрацоўнікаў ваенных фарміраванняў і праваахоўных органаў Украіны ва ўсходніх рэгіёнах дзяржавы, канцэнтрацыяй груповак войскаў (сіл) са значным наступальных патэнцыялам на тэрыторыі РФ побач з дзяржмяжою Украіны, пагрозаю нападу, небяспекаю для незалежнасці Украіны, паведамляе "Украінская праўда".

Мабілізацыя праводзіцца на працягу 45 сутак з дня ўступлення ў сілу названага Указа.

"Цяпер у гэтай хвалі мабілізацыі самы вялікі акцэнт будзе рабіцца на пастаўкі і забеспячэнне фронту", - сказаў сакратар СНБА Парубій.

Указам ствараюцца дадатковыя ўмовы для даўкамплектавання патрэбаў Узброеных Сіл, Нацгвардыі, СБУ, Дзяржаўнай памежнай службы, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту, іншых ваенных фарміраванняў Украіны ваеннаабавязанымі і рэзервiстамi ў адпаведнасцi з мабiлiзацыйнымi планамі.

Па словах Парубія, набіраюцца людзі, якія прайшлі падрыхтоўку ва узброеных сілах Украіны, людзі маюць досвед вядзення службы, афіцэры ў адстаўцы. Набіраюцца выключна на тыя спецыяльнасці, якія неабходныя для той ці іншай часткі.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці магчымы адпачынак для тых, хто ўжо з сакавіка мабілізаваны, Парубій адказаў:

"Ужо сёння Мінабароны распрацавала сістэму адпачынкаў, калі частцы салдат даецца адпачынак, камандзіроўка дадому, як пэўная форма адпачынку і замены для хлопцаў".

Правядзенне мабілізацыі дазволіць зладзіць хоць бы частковую ратацыю для людзей, якія з самага пачатку баявых дзеянняў знаходзяцца на фронце", - дадаў ён.

Парубій таксама паведаміў, што "прэзідэнт даў даручэнне, каб усе сілы мабілізоўваць на столькі, на колькі дзяржава зможа іх забяспечыць абаронай".