На сайце Астраханскай думы з’явілася навіна аб выхадзе са складу Расіі
МУС ужо праводзіць праверку па факце ўзлому сайта.
У ноч на 7 кастрычніка на афіцыйным сайце аблдумы з'явілася паведамленне ад “надзвычайнага камітэта”, які складаецца нібыта са старшыні абласной думы, губернатара рэгіёну, начальніка УФСБ па Астраханскай вобласці і былога міністра абароны ДНР Ігара Стралкова. У паведамленні гаварылася аб выхадзе Астраханскай вобласці са складу Расіі і стварэнні новай Ніжне-Волжскай народнай рэспублікі, інфармуе "Газета.ру".