Надзея Саўчанка зноў распачала сухую галадоўку
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, асуджаная расійскім судом да 22 гадоў зняволення, распачала сухую галадоўку. Пра гэта паведаміў у сваім Твітары адвакат Саўчанка Марк Фейгін.

Яе прысуд набыў моц 5 красавіка. Украінка адмовілася яго абскарджваць і заявіла, што распачне галадоўку, як толькі рашэнне суда пачне дзейнічаць.
Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці Расіі 22 сакавіка прызнаў Надзею Саўчанка вінаватай у спрычыненасці да забойства дваіх журналістаў расійскага дзяржаўнага тэлебачання, а таксама ў замаху на забойства і ў незаконным перасячэнні расійскай мяжы. Сама лётчыца катэгарычна адмаўляла гэтыя абвінавачанні і не жадала прызнаваць прысуд. Еўрасаюз, ЗША і шэраг іншых краін неаднаразова патрабавалі вызваліць Саўчанка і перадаць яе Украіне.
Надзея Саўчанка знаходзіцца пад вартай з ліпеня 2014 года. Раней яна неаднаразова праводзіла пратэстныя галадоўкі, у тым ліку сухія.
Паводле Еўрарадыё