Расія збіраецца перадаць Украіне асуджанага на 20 гадоў рэжысёра

Міністэрства юстыцыі РФ даручыла Федэральнай службе выканання пакаранняў падрыхтаваць неабходныя дакументы для перадачы 4 украінцаў, для «адбывання пакарання» ва Украіне.

Фота за сайта belsat.eu

Фота за сайта belsat.eu


«На падставе звароту, які паступіў 10 сакавіка ад украінскага боку Мінюст Расеі накіраваў лісты ў Федэральную службу выканання пакаранняў з просьбай падрыхтаваць неабходныя дакументы для вырашэння пытання аб перадачы асуджаных А.Кольчанка, Г.Афанасьева, О.Сянцова і Ю.Салашэнкі, а таксама праверыць наяўнасць або адсутнасць падставаў, якія перашкаджаюць гэтай перадачы», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расейскага Міністэрства юстыцыі.
Мінюст таксама падкрэсліў, што канчатковае рашэнне аб перадачы асуджаных расейскімі судамі прымаюць федэральныя суды РФ.
Паводле interfax.ru украінскі рэжысёр Алег Сянцоў атрымаў 20 гадоў турмы за падрыхтоўку тэракту ў Крыму, стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі і спробу набыць выбухоўку. Аляксандр Кольчанка другі асуджаны па гэтай справе атрымаў 10 гадоў турмы.
Паводле расейскага следства, Алег Сянцоў у красавіку 2014 году даручыў сваім паплечнікам узарваць у цэнтры Сімферопалю помнік Леніну.
У сакавіку Кіеў увёў персанальныя санкцый у дачыненні да асобаў, якія маюць дачыненне да справы Сянцова, лётчыцы Надзеі Саўчанка і некаторых іншых украінцаў, якія знаходзяцца ў турмах на тэрыторыі Расіі, — так званы «спіс Саўчанкі-Сянцова».
belsat.eu