NATA адправіла больш за 2000 салдат на манеўры ў Польшчу

У Польшчы стартуюць ваенныя манеўры з удзелам сіл хуткага рэагавання NATA. Вучэнні закліканы прадэманстраваць баяздольнасць войскаў альянсу на фоне ўкраінскага канфлікту.



0_18334070_303_00.jpg

У польскім горадзе Жагань ў чацвер, 18 чэрвеня, пачнуцца вайсковыя вучэнні NATA з удзелам 2 100 вайскоўцаў з Германіі, Бельгіі, Літвы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Чэхіі, Венгрыі і ЗША. Яны ўтвараюць сілы хуткага рэагавання "Вастрыё дзіды", сфармаваныя ў адказ на дзеянні Расіі ва ўкраінскім канфлікце для забеспячэння бяспекі ўсходнееўрапейскіх дзяржаў, перш за ўсё, краін Балтыі. Манеўры наведае генеральны сакратар NATA Енс Столтэнберг, міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляйен (Ursula von der Leyen) і яшчэ трое кіраўнікоў абаронных ведамстваў.

Перад пачаткам вучэнняў Столтэнберг падкрэсліў, што ў NATA не зацікаўлены ў канфрантацыі з Расіяй. "Мы не хочам новай гонкі ўзбраенняў", — заявіў ён. Па словах генеральнага сакратара, Альянс працягне спробы наладзіць дыялог і супрацоўніцтва з расійскім бокам, "аднак гэта павінна адбывацца не па прычыне яго слабасці". Столтэнберг дадаў, што ў канцы чэрвеня 2015 г. міністры абароны краін НАТА збяруцца для абмеркавання магчымасці размяшчэння цяжкай ваеннай тэхнікі на тэрыторыях ўсходнееўрапейскіх саюзнікаў.

Вучэнні ў Польшчы пройдуць на фоне напружаных адносін паміж НАТА і Расіяй. Незадоўга да іх пачатку прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясціў аб павелічэнні арсенала стратэгічных ракет.

Deutsche Welle