Расійскі вайсковы самалёт здзейсніў нізкі палёт над вайсковымі караблямі НАТА
Расійскі самалёт-выведнік прайшоў на вышыні каля 150 метраў над караблямі ў Балтыйскім моры, паведамляе тэлеканал CNN. Ні адзін з караблёў не адчуў пагрозы, але палёт быў занадта нізкім і блізкім.
Інцыдэнт адбыўся яшчэ 11 чэрвеня, аднак амерыканскі тэлеканал CNN паведаміў пра яго са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне толькі ў ноч на нядзелю 14 чэрвеня.
Па дадзеных канала, патрульны самалёт ВПС РФ неназванага тыпу наблізіўся да чатырох караблёў, сярод якіх быў амерыканскі эсмінец "Джэйсан Данхем", а таксама ваенныя караблі Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі. Амерыканскія маракі знялі расійскі самалёт на відэа, аднак гэты запіс не быў апублікаваны.
Адзін з прадстаўнікоў ваеннага ведамства ЗША заявіў, што ў Пентагоне падобныя інцыдэнты называюць руцінай, аднак знаходзяцца "на мяжы таго, каб адчуць вялікі дыскамфорт" у сувязі з занадта "нізкім і блізкім" палётам расійскага самалёта. Пры гэтым ні адзін з караблёў не адчуў прамой пагрозы, адзначаецца ў паведамленні CNN.