Названы прозвішчы расіян для абмену на ўкраінскіх палітвязняў

Украіна гатовая абмяняць 23 грамадзян Расіі на ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў Расіі і на акупаваных тэрыторыях. Пра гэта заявіла віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка.

Флешмоб у падтрымку ўкраінскіх палітвязняў каля Амбасады РФ у Кіеве. Снежань 2027 года. Фота УНІАН

Флешмоб у падтрымку ўкраінскіх палітвязняў каля Амбасады РФ у Кіеве. Снежань 2027 года. Фота УНІАН


«Я хачу агучыць прозвішчы тых грамадзян РФ (я маю на гэта адпаведны дазвол кампетэнтных структур), каго мы гатовыя перадаць Расіі для вызвалення ўкраінцаў Сянцова, Кольчанку, Сушчанку, Грыба, Балуху, Панова і нашых хлопцаў, якія ўтрымліваюцца на акупаваным Данбасе. Для ўсіх іх», — сказала Герашчанка, перадае hromadske.ua.
Паводле яе слоў, Украіна гатовая абмяняць расіян: Агееў Віктар, Баранаў Аляксандр, Бусыгін Анатоль, Валіхідзіс Аляксандр, Высоцкі Вячаслаў, Гаджыеў Руслан, Грата Валерый, Гречын Уладзіслаў, Даронін Алег, Ягораў Сяргей, Іваноў Валерый, Кемакоўскі Ігар, Коваліс Вольга, Кусакін Васіль, Макараў Уладзіслаў, Няфёдаў Яўген, Адзінцоў Максім, Седзікі Аляксей, Сідараў Дзяніс, Сліўка Максім, Чорны Павел, Чубарава Ларыса і Шаталаў Яўген.
«Гэта тыя грамадзяне Расіі, асуджаныя за падрыхтоўку тэрактаў у Адэсе, Харкаве, Кіеве, Херсоне, Цярнопалі, ці за ўдзел у ваенных дзеяннях на Данбасе, або па іх ідуць судовыя працэсы», — паведаміла Герашчанка.