«Недатыкальны» абраны прэзідэнтам Індыі

Цырымонія інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Ковінда адбудзецца 25 ліпеня.

Рам Натху Ковінд

Рам Натху Ковінд


Новым прэзідэнтам Індыі абраны індуісцкі нацыяналістычны лідэр Рам Натху Ковінд. У падтрымку 71-гадовага прадстаўніка кіруючай партыі Бхарата джаната прагаласавалі амаль дзве траціны дэпутатаў індыйскага парламента і заканадаўчых органаў яе штатаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік выбарчай камісіі Ануп Мішра ў чацвер, 20 ліпеня, перадае korrespondent.net.
Былы губернатар штата Біхар Ковінд атрымаў перамогу над кандыдатам ад апазіцыі — 72-гадовай Мейрай Кумар — першай у Індыі жанчынай, якая здолела заняць пасаду старшыні ніжняй палаты індыйскага парламента. Характэрна, што і Ковінд, і Кумар з'яўляюцца прадстаўнікамі касты недатыкальных (далітаў), якая ў традыцыйным індуізме лічыцца ніжэйшай.
Рам Натху Ковінд з'яўляецца ветэранам "Нацыянальнага дабравольніцкага корпуса» — індуісцкай арганізацыі, якую абвінавачваюць у распальванні рэлігійнай нянавісці да мусульман. Гэтая арганізацыя з'яўляецца ідэалагічнай прамаці Бхарата джаната — партыі прэм'ер-міністра Індыі Нарендра Модзі, якая мае дастатковую колькасць месцаў і ў федэральным парламенце, і ў парламентах асобных штатаў для таго, каб правесці пераважнага для яе кандыдата.
Пасада прэзідэнта ў Індыі — пераважна цырыманіяльная. Выканаўчая ўлада засяроджаная ў руках прэм'ер-міністра. Тым не менш прэзідэнт гуляе ключавую ролю ў перыяд палітычных крызісаў, напрыклад, у выпадку нявызначанага зыходу усеагульных выбараў, калі ён вырашае, якая менавіта партыя будзе фармаваць новы ўрад.
Паводле Хартыі'97