Прэзідэнтам Індыі стане прадстаўнік касты недатыкальных

У Індыі прэзідэнтам краіны другі раз стане прадстаўнік ніжэйшай касты індыйскага грамадства — касты недатыкальных. 

Рам Натх Ковінд, фота Amit Dave/Reuters

Рам Натх Ковінд, фота Amit Dave/Reuters

Прэзідэнцкія выбары ў Індыі стартавалі сёння, 17 ліпеня.
Абодва кандыдаты на гэтую пасаду — Біхар Рам Натху Ковінд ад кіруючай партыі Бхарата джанат парці і апазіцыйны кандыдат Мейра Кумар — з'яўляюцца прадстаўнікамі касты даліт (недатыкальных).
З 1997 года на працягу пяці гадоў краінай кіраваў прадстаўнік даліт К. Р. Нараян.
Сёння ў індыйскім грамадстве ідзе барацьба за правы касты недатыкальных.
Традыцыйна лічыцца, што даліты не ўваходзяць у чатыры касты, якія вызначаюць індыйскае грамадства. Яны лічыліся "нячыстымі" і былі выгнаныя на перыферыю соцыума, на працягу тысяч гадоў пакутуючы ад адчужэння і крайняй галечы. Сітуацыя пачала мяняцца толькі 70 гадоў таму.
У гістарычных прыкладах, папулярызаваных лідарам далиты Б. Р. Амбедкарам, члены касты ў адной вёсцы былі вымушаныя насіць плявальніцы вакол шыі, каб збіраць сваю нячыстую сліну, у іншай вёсцы яны павінны былі прывязаць галіны да сваіх талій, каб ніхто не хадзіў па іх "нячыстых слядах".
Паводлеliga.net