«Ненадзейны партнёр» — Балгарыя больш ніколі не будзе весці перамовы з «Газпрамам»

Балгарыя ніколі больш не будзе весці перамовы з расійскім «Газпромам», бо «ненадзейны партнёр»

16427471_303.jpg

Пра гэта заявіў у чацвер у парламенце Балгарыі віцэ-прэм'ер-міністр Асен Васілеў. Ён адзначыў, што кантракт з кампаніяй заканчваецца ў канцы года і што Расія ў аднабаковым парадку прыпыніла пастаўкі, паведамляе "Еўрапейская праўда".

У адказе на пытанне сябра прарасейскай нацыяналістычнай партыі "Възраждане" аб тым, калі ўрад адновіць перамовы з "Газпромам", Васілеў сказаў парламенту, што кантракт Балгарыі, які заканчваецца ў канцы года, не быў скасаваны іх краінай і што пастаўкі газу былі прыпыненыя Расіяй у аднабаковым парадку.

"Балгарыя больш ніколі не будзе весці перамовы з "Газпромам" па пастаўках", – сказаў Васілёў ў парламенце.

Дзяржаўная газавая кампанія "Булгаргаз" дагэтуль рэгулярна нагадвае "Газпраму", што расійская кампанія не выконвае свае кантракты з Балгарыяй, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў канцы гэтага года.

"Калі мы цяпер падпішам кантракт з "Газпрамам", і яны перастануць пастаўляць газ у лютым, мы застанемся без газу для прамысловасці і без ацяплення для людзей", — сказаў віцэ-прэм'ер.

"Калі хтосьці спыняе вам газ, нават калі вы плаціце і выконваеце свой кантракт, вы не можаце разлічваць на тое, што той жа чалавек не спыніць ваш газ, калі вы апыняцеся ў складанай сітуацыі. У нас ёсць ненадзейны партнёр, які даказаў сваю ненадзейнасць", — сказаў Васілеў.

Балгарыя і Польшча былі першымі двума краінамі ЕС, у якія "Газпром" спыніў пастаўкі газу 27 красавіка пасля таго, як яны адмовіліся плаціць у рублях.