Нідэрланды прыбяруць катэгорыю пола з пасведчанняў асобы

Грамадзяне павінны самі «ствараць сваю ідэнтычнасць і жыць у поўнай свабодзе і бяспецы», заявіла міністр адукацыі і культуры Нідэрландаў.

47248311_303.jpg

Пасведчанні асобы падданых Нідэрландаў у будучыні не будуць утрымліваць ўказанні полу. Гэтая катэгорыя будзе выключаная з іх з 2024-2025 года, гаворыцца ў лісце міністра адукацыі, культуры і навукі Нідэрландаў Інгрыд ван Энгелсховен, накіраваным у суботу, 4 ліпеня, парламенту краіны.
Паводле яе слоў, тым самым урад хоча «там, дзе гэта магчыма, адмовіцца ад неабавязковай рэгістрацыі полу». Замест гэтага грамадзяне павінны «стварыць сваю ўласную ідэнтычнасць і жыць у поўнай свабодзе і бяспецы», патлумачыла міністр.
Адначасова ван Энгелсховен падкрэсліла, што Нідэрланды не стануць першай краінай у свеце, якая ўвядзе гендэрна-нейтральныя пасведчанні асобы: пол ў такіх дакументах не пазначаецца і ў ФРГ. Пры гэтым у замежных пашпартах катэгорыя полу застанецца ў сувязі з прадпісаннямі ЕС.
Нідэрландскае аб'яднанне абароны правоў лесбіянак, геяў, бісэксуалаў, трансгендэраў і інтэрсексуалаў вітала планы ўрада. «Гэта выдатная навіна для людзей, якія штодня сутыкаюцца з праблемамі з-за такіх катэгорый у іх дакументах», — гаворыцца ў заяве.
dw.com