Нідэрланды з-за санкцый забаранілі пакідаць краіну 14 расійскім яхтам

Урад Нідэрландаў заявіў, што ў цяперашні час ён не дазваляе 14 яхтам, у тым ліку 12, якія будуюцца, пакінуць краіну з-за санкцый у дачыненні да Расіі.

Яхта Еclipse Рамана Абрамовіча

Яхта Еclipse Рамана Абрамовіча


У заяве ўрада гаворыцца, што ні адна «суперяхта» не стаіць на якары на нідэрландскіх тэрыторыях, уключаючы выспы Карыбскага басейна, такія як Сэн-Мартэн. 12 яхт, якія будуюцца для расійскіх уладальнікаў, у дадзены момант не могуць быць пастаўлены з-за дзеючых экспартных мер, а структура іх уласнасці расследуецца, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.

Дзве яхты, якія не могуць пакінуць Нідэрланды, знаходзіліся ў краіне на тэхнічным абслугоўванні.

«У дачыненні да адной з гэтых яхт вывучаюцца стасункі з асобай, уключанай у еўрапейскія санкцыйныя спісы», — гаворыцца ў заяве.

У той жа час у Нідэрландах замарожаныя актывы на суму 516 млн еўра і транзакцыі на суму 155 млн еўра, што некалькі больш, чым на мінулым тыдні.

Паводле ацэнак урада, 27 млрд еўра расійскіх актываў знаходзяцца на балансе зарэгістраваных у Нідэрландах кампаній, з якіх каля 20 млрд еўра належаць падстаўным кампаніям з нязначнай фізічнай прысутнасцю ў краіне.