Ордэр на арышт Нетаньяху. Дасье ў карыкатурах
Рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда (ICC), які выдаў ордэр на арышт прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху, выклікала грандыёзны міжнародны рэзананс. За сітуацыяй з цікаўнасцю назіраюць і карыкатурысты.
Генпракурор Карым Хан запытаў у ICC выдачу ордэра на арышт Біньяміна Нетаньяху, міністра абароны Ізраіля, і трох лідараў групоўкі ХАМАС. Пры гэтым ізраільцяне абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці сіламі Ізраіля на палесцінскіх тэрыторыях.
З пачатку канфлікту загінулі больш за 43 тыс. чалавек, 102 тыс. былі параненыя. 1,9 млн жыхароў палесцінскага эксклава сталі змушана перамешчанымі асобамі. Плюс 1,95 млн палесцінцаў у Газе сутыкнуцца з крытычным недахопам харчавання. Тэма канфлікту ў Газе даўно выклікае пратэсты ў свеце, што знаходзіць таксама адлюстраванне ў графіцы.
Нядзіўна, што ідэя асудзіць Нетаньяху даўно дыскутуецца ў свеце. Многія палітыкі, журналісты заклікалі ICC адрэагаваць на генацыд у Газе. Не засталіся ў баку і карыкатурысты. Тут суддзя ICC намаляваны спячым на фоне разбуранай ізраільскімі войскамі Палесціны.
Як вынік, рашэнне суда нельга назваць сенсацыяй. Многія СМІ пазітыўна адрэагавалі на навіну з Гаагі, дзе знаходзіцца офіс ICC. Левыя і ліберальныя выданні ў тым ліку публікуюць карыкатуры, як да Нетаньяху прыходзяць суддзі ICC.
Хоць Суд таксама аб'явіў у вышук і лідараў ХАМАС, арабская прэса пазітыўна ацаніла навіны з Гаагі. На гэтым малюнку малады палесцінец абстрэльвае ізраільскія танкі зборнікам законаў і сімвалам Феміды.
У сваю чаргу, улады Ізраіля рэзка раскрытыкавалі абвінавачанні ад ICC, заявіўшы, што генпракурор «падрывае права любой дэмакратыі на самаабарону ад тэрарыстычных арганізацый і агрэсараў», а таксама абвінавацілі Хана ў антысемітызме. МЗС Ізраіля назвала тое, што здарылася «гістарычнай ганьбай, якую будуць памятаць да сканчэння стагоддзяў». А мясцовая правая прэса здзекуецца з рашэння ICC. «Я хачу арыштаваць Нетаньяху за тое, што ён абараняе Ізраіль», — кажа на малюнку афіцэр з сімволікай Міжнароднага суда.
Яшчэ больш жорсткая рэакцыя гучыць з-за акіяна. Калі Байдэн проста асудзіў ідэю судзіць ізраільскага лідара, то па словах аднаго з дарадцаў Дональда Трампа, Амерыка павінна прынцыпова адрэагаваць на «антысеміцкія дзеянні ICC у дачыненні да Ізраіля». А рэспубліканец сенатар Том Катон, наогул заклікаў ЗША да інтэрвенцыі ў Нідэрланды. Менавіта таму на гэтай карыкатуры голуб міру імкнецца як мага хутчэй абляцець сенатара і яго паплечнікаў. Дарэчы, Катон разглядаецца Трампам у якасці магчымага кіраўніка Пентагона.
Нарэшце, ёсць шмат скепсісу наконт таго, што ICC сваімі ордэрамі зможа неяк паўплываць на сітуацыю. Нагадаем, шматлікія палітыкі, на якіх былі выдадзены ордэры, напрыклад, Уладзімір Пуцін, пазбягаюць пакарання. Нядзіўна, што адзін з мастакоў здзекуецца са спробаў суддзяў ICC спыніць Нетаньяху.
Зрэшты, візіты ў Еўропу з гэтага часу з'яўляюцца для Нетаньяху небяспечнымі. Жазэп Барэль у сваім улюбёным стылі безапеляцыйна заявіў, што Еўрасаюз лічыць ордэры ICC супраць Нетаньяху і Галанта «абавязковымі да выканання».
Мал 7