Па справе аб умяшанні ў амерыканскія выбары 13 расійцам прад’явілі абвінавачванні

Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце міністэрства юстыцыі ЗША.

Яўген Прыгожын. Здымак "Новай газеты"

Яўген Прыгожын. Здымак "Новай газеты"


У спісе абвінавачаных — бізнесмэн Яўген Прыгожын, якога лічаць чалавекам, блізкім да прэзідэнта Расіі Уладзімера Пуціна.
Таксама Прыгожына звязваюць з кампаніяй «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» — «фабрыкай троляў», супрацоўнікі якой пішуць платныя каментары ў сацсетках і групай «Вагнэра» — прыватная ваенная кампанія, якая пастаўляе наймітаў у Сірыю.
13 грамадзянаў Расіі абвінавачваюцца ў «змове з мэтай падмануць Злучаныя Штаты». Двум фігурантам справы прадʼяўленае абвінавачванне ў банкаўскім махлярстве. Чацвярых абвінавачваюць у несанкцыянаваным выкарыстанні асабістых дадзеных іншых людзей, адзначае meduza.io.
Яўген Прыгожын пасля публікацыі абвінавачванняў заявіў РИА Новости: «Амерыканцы вельмі ўражлівыя людзі, яны бачаць тое, што хочуць бачыць. З вялікай павагай стаўлюся да іх. Я зусім не засмучаны, што апынуўся ў гэтым спісе. Калі яны хочуць бачыць дʼябла — няхай бачаць».
Паводле Белсат