«Сям'ю Януковіча прымусілі аддаць мільярд даляраў на ДНР і ЛНР»
Так сцвярджае былы дэпутат Дзярждумы РФ. Згодна яму, гэтыя грошы першапачаткова «сям'я» былога прэзідэнта Украіны атрымала за адмову кіраўніцтва краіны ад празаходняга курсу.

Віктар Януковіч
«Сям'ю Януковіча, якая атрымала мільярд даляраў за адмову ад асацыяцыі Украіны і ЕС, за неўтрыманне прарасійскага курсу прымусілі адправіць гэтыя грошы на фінансавання ЛНР і ДНР» — паведаміў экс-дэпутат Ілля Панамароў.
Зараз ён сведчыць па справе аб дзяржаўнай здрадзе Януковіча ў Абалонскім раённым судзеКіева.
«Паводле інфармацыі, якая ў мяне ёсць, першасны этап таго, што там адбывалася, з утварэннем ДНР і ЛНР, фінансаваўся канкрэтна Аляксандрам Януковічам. Чаму? Таму што ў гэтым свеце, на мове, зразумелай вашаму былому прэзідэнту, яму зрабілі «прэд'яву» адносна таго, што «мы табе грошаў адгрузілі, а ты не выканаў сваіх абавязкаў, дык давай рабі нешта карыснае», — адзначыў Панамароў.
Панамароў дадае, што абавязкі былі простымі: Януковіч застаецца прэзідэнтам, краіне не ідзе ў ЕС, не ідзе ў НАТА, застаецца ў расійскай сферы ўплыву.
«У выніку , Януковіч згубіў уладу, і краіна рэзка хіснулася ў заходні бок. То бок стала не лепш, а горш. Казалася, што гэта акурат вынік няўмелых учынкаў прэзідэнта. Што ён сам сваімі рукамі разгайдаў сітуацыю», — адзначыў Панамароў.
Нагадаем, што Аляксандр Віктаравіч Януковіч, сын экс-прэзідэнта, быў заўважным і ўплывовым ва Украіне аліграхам у гады росквіту «імперыі» ягонага бацькі.

Паводле ТСН