Міністр замежных спраў Нідэрландаў сышоў у адстаўку. Ён прызнаўся ў хлусні аб сустрэчы з Пуціным
Міністр замежных спраў Нідэрландаў Хальбах Зэйлстра падаў у адстаўку. Ён абвясціў пра гэта на пасяджэнні парламента, куды яго выклікалі, каб ён дащ тлумачэнні з нагоды сваіх словаў пра сустрэчу з Уладзімірам Пуціным.

© AFP 2017, Aurore Belot
Зэйлстра раней распавядаў, што ў 2006 годзе прысутнічаў на сустрэчы з расійскім прэзідэнтам, падчас якой той нібыта гаварыў пра «вялікую Расію» з Украінай, Беларуссю, Казахстанам і Прыбалтыкай у сваім складзе.
12 лютага міністр прызнаўся, што не быў на гэтай сустрэчы, а пра яе змест нібыта даведаўся ад крыніцы, імя якой не назваў.
Хальбах Зейлстра заняў пасаду міністра замежных спраў Нідэрландаў у кастрычніку 2017 года. У 2006 годзе, калі ён нібыта прысутнічаў на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, ён працаваў у нафтагазавай кампаніі Shell.
Паводле meduza.io