Выведка ЗША: Лукашэнка будзе імкнуцца нармалізаваць стасункі з Захадам
Расія разглядае Беларусь як буфер паміж сабой і NATO. З такой заявай на сумесных слуханнях у сенаце выступіў дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Дэніэл Коўтс, перадае tut.by.

Дэніэл Коўтс, фота Reuters
Ён прадставіў даклад на 28 старонках. У дакуменце адзначаецца, што Крэмль пастараецца падтрымліваць і па магчымасці пашыраць свой уплыў на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюза. У Беларусі, як лічыць Коўтс, Масква будзе спрабаваць сапсаваць усякае патэнцыйнае пацяпленне паміж афіцыйным Мінскам і Захадам.
Таксама амерыканскі эксперт мяркуе, што Аляксандр Лукашэнка працягне шчыльна супрацоўнічаць з Расіяй у галіне бяспекі, але будзе працягваць імкнуцца нармалізаваць адносіны з Захадам, каб стрымліваць уплыў Расіі.
Еўрарадыё