Па ўсёй Украіне ўшаноўваюць памяць Герояў Нябеснай сотні
У большасці абласных цэнтраў Украіны ўшанавалі памяць Герояў Нябеснай сотні. Людзі выходзілі на цэнтральныя плошчы гарадоў з кветкамі і нацыянальнымі сцягамі, а ў Мікалаеве адкрылі помнік Нябеснай Сотні.
![1424455511_5725.jpg 1424455511_5725.jpg](/img/v1/news/full/1424455511_5725.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ініцыявала ўстаноўку помніка гарадская грамадскасць. Яго аўтарамі сталі львоўскія скульптары Уладзімір Цысарык і Сяргей Іваноў.
Манумент, прысвечаны Героям Нябеснай Сотні і адначасова героям АТА, уяўляе сабой 2 крылы, якія дадаткова «вянчаюць» галубы, сімвалізуючы барацьбу і перамогу дабра над злом і ўваскрасенне. Вышыня бронзавага помніка складае 4 метры, да яго вядуць сімвалічных 7 прыступак.
Над стварэннем помніка працаваў калектыў з 20 чалавек, паколькі спачатку помнік у натуральную велічыню вырабілі з гіпсу, затым разрэзалі на 60 частак, кожную з якіх адлілі з бронзы, а потым зварылі разам.
Акрамя таго, у Харкаве, Чаркасах, Сумах, Вінніцы, Жытоміры, Львове, Луцку, Роўна, Адэсе і іншых гарадах прайшлі памятныя мітынгі-рэквіемы ў памяць загінулых Герояў Нябеснай сотні. У некаторых гарадах прайшлі памінальныя службы па загінулых на Майдане.
![620_400_1424455511_1770.jpg 620_400_1424455511_1770.jpg](/img/v1/userfiles/images/cherven_2014/620_400_1424455511_1770.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![620_400_1424455511_4206.jpg 620_400_1424455511_4206.jpg](/img/v1/userfiles/images/cherven_2014/620_400_1424455511_4206.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![620_400_1424455511_5957.jpeg 620_400_1424455511_5957.jpeg](/img/v1/userfiles/images/620_400_1424455511_5957.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![620_400_1424455511_6064.jpeg 620_400_1424455511_6064.jpeg](/img/v1/userfiles/images/620_400_1424455511_6064.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)