Пад Кіевам разбіўся ўкраінскі верталёт. Загінула кіраўніцтва МУС Украіны
Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ігар Кліменка паведаміў, што раніцай 18 студзеня ў Браварах (30 кіламетраў ад Кіева) разбіўся верталёт Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях. У выніку авіякатастрофы загінула кіраўніцтва МУС: міністр, першы намеснік міністра і дзяржсакратар.
![wetraliot2_230118_cmgbp.jpg wetraliot2_230118_cmgbp.jpg](/img/v1/images/wetraliot2_230118_cmgbp.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Сёння раніцай, 18 студзеня, у Броварах разбіўся верталёт ДСНС. У выніку авіякатастрофы загінулі кіраўніцтва МУС: міністр, першы намеснік міністра і дзяржаўны сакратар МУС», — напісаў Кліменка ў Facebook.
Усяго вядома пра 16 загінулых, з іх 9 знаходзіліся на борце верталёта. Загінула ў тым ліку 2 дзяцей, У шпіталях знаходзяцца 22 пацярпелыя, у тым ліку 10 дзяцей. На месцы працуюць усе спецыялізаваныя і профільныя службы. Агляд месца здарэння працягваецца.
Сведкі падзення верталёту расказалі, што па гуку думалі, што ляціць дрон, але потым пабачылі, што верталёт загарэўся яшчэ ў паветры і толькі потым упаў. Пры падзенні ён зачапіў дзіцячы садок, а затым па інерцыі паляцеў у бок шматпавярховага жылога дома і ўпаў каля аднаго з пад'ездаў.
З месца здарэння эвакуююць грамадзян. Працуюць ратавальнікі.