Пад Адэсай у час шторму перакуліўся прагулачны карабель — 14 чалавек загінулі
17 кастрычніка каля Затокі (недалёка ад Адэсы) перакуліўся прагулачны карабель «Івалга». На борце было 36 чалавек, з іх 14 — патанулі.
![0d771698_b4cc_494d_a169_c82225ffef31_w640_r1_s.jpg 0d771698_b4cc_494d_a169_c82225ffef31_w640_r1_s.jpg](/img/v1/news/full/0d771698_b4cc_494d_a169_c82225ffef31_w640_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па факце аварыі міліцыя пачала крымінальную вытворчасць па частцы 3 артыкула 276 Крымінальнага кодэкса Украіны — парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага, воднага або паветранага транспарту.
Па папярэдніх дадзеных прычынай аварыі стала перагрузка судна.
"Быў вялікі шторм, мы ўжо вярталіся ў порт і ён проста перакуліўся," — распавялі людзі, якія змаглі выратавацца.
Капітан "Івалгі" затрыманы.
18 кастрычніка ў Адэскай вобласці аб'яўлены дзень жалобы.
Паводле УНІАН