Дабраахвотніцкі рэзерв ГРУ РФ для вайсковых канфліктаў за мяжой
Гэты матэрыял InformNapalm.org рыхтаваў з 27 верасня і, нягледзячы на тое, што з гэтага часу шматлікія СМІ падалі факт адкрыцця памятнай шыльды баявіку, забітаму на Данбасе, ніхто з іх дагэтуль не раскрыў сутнасць праблематыкі і не разгледзеў схему, паводле якой маладыя людзі з Алтаю трапляюць у НЗФ “Наваросіі”.
Каманда InformNapalm.org у сваіх OSINT-расследаваннях выяўляе не толькі вайсковы чыннік расейскае агрэсыі, але й іншыя дапаможныя сілы, якія з заахвочвання Крамлю ўцягнутыя ў вайну на Данбасе.
Тэма расейскіх «дабраахвотнікаў», якія знаходзяцца на Усходзе Украіны, асвятлялася ўжо неаднаразова. Вядома, што большасць з «дабраахвотнікаў-апалчэнцаў», якія ваююць на Данбасе, трапляюць у зону канфлікту цэнтралізавана, досыць часта яны ёсць прадстаўнікамі разнастайных грамадскіх арганізацыяў (казацтва, ветэранскія саюзы, вайскова-патрыятычныя клубы і іншыя супольнасці), якія маюць легальную рэгістрацыю і статус у РФ і з'яўляюцца асноўнай пляцоўкай для вярбоўкі расейскімі спецслужбамі гарматнага мяса для замежных вайсковых аперацыяў.
У гэтым матэрыяле хочам звярнуць увагу на алтайскую філію т.зв. міжрэгіянальнай грамадскай патрыятычнай арганізацыі «Дабраахвотнікі», якая была створаная ў 2014 годзе. Адным з асноўных напрамкаў МГПА «Дабраахвотнікі» з'яўляецца «патрыятычная праца з моладдзю», больш дакладна — прыцягненне моладзі ў шэрагі баявікоў. Паралельна з гэтым арганізацыя працуе з сем’ямі забітых на Данбасе «добраахвотнікаў» і параненымі, якія вярнуліся з вайны, у тым ліку дзякуючы сваім сувязям з вайскова-медычнымі ўстановамі Расеі, у якіх лякуюць бандытаў, якія выжылі і вярнуліся цэлымі (або не зусім) з украінскага Данбаса.
Старшынёю рады МГПА «Дабраахвотнікі» з'яўляецца Аляксандр Ілюценка з Навасібірска, пазыўны гэтага баявіка — “Палестынец“. Адно з апошніх мерапрыемстваў арганізацыі было 26 верасня 2015 года ў сяле Азяркі Алтайскага краю, дзе адбылася прэзентацыя мемарыяльнай шыльды ў гонар мясцовага жыхара Івана Каралькова (1989 нараджэння, пазыўны «Цар»), знішчанага 28 студзеня 2015 году ў раёне Дэбальцава (глядзіце відэа). Ініцыятары ўсталявання шыльды — рэгіянальная Барнаўльская арганізацыя ветэранаў Аўганістана і іншых лакальных войнаў, алтайскія добраахвотнікі “Наваросіі”, прафсаюз “Салідарнасць” імя П.Сталыпіна” і ягоны старшыня Андрэй Маевіч.
Гэта не адзіны Барнаульскі «дабраахвотнік», якога накіраваў Маевіч і ягоныя куратары з ГРУ на немінучую смерць ва Украіну. Яшчэ як мінімум 7 мясцовых баявікоў вярнуліся на радзіму ў якасці грузу 200:
— Канстантын Русакоў, 1957 году нараджэння. Колішні дэпутат Алтайскага Краявога Закандаўчага Схода, выкладчык АлтДУ, кандыдат гістарычных навук. Баявік бандпадраздзялення «Лавіна»;
— Аляксандар Баравінскі, 1980 года нараджэння. Ветэран баявых дзеянняў у Чачэніі, працаваў у ААТ «РЖД». Баявік бандпадраздзялення «Лавіна»;
— Сяргей Кертэль, 1976 году нараджэння. Ветэран баявых дзеянняў у Чачэніі, служыў у батальёне «Тыгр» ГУУС Алтайскага краю, пазыўны «Дырэктар». Баявік бандпадраздзялення «Восток» (рас.), пазыўны «Чэрчыль»;
— Васіль Ткачоў, 1968 году нараджэння. Меў пазыўны «Алтай», служыў у “апалчэнні” “казакоў”;
— Аляксандар Усаў, 1992 году нараджэння. Баявік інтэрнацыянальнай брыгады;
— Ігар Антонаў, падпалкоўнік запасу, працаваў юрыстам у саюзе ветэранаў Аўганістана Алтайскага краю, удзельнік баявых дзеянняў у Аўганістане;
— Дзяніс Сухараў, 1978 году нараджэння. Ветэран баявых дзеянняў у Чачэніі. Меў пазыўны «Сухар», баявік бандпадраздзялення “Суть времени” (рас.), батальён “Восток”.
Пад кіраўніцтвам таго ж Маевіча ў чэрвені гэтага году ў Барнаўле адбылося ўзнагароджанне 35 «апалчэнцаў-добраахвотнікаў» з Алтайскага краю, якія ваявалі на Усходзе Украіны і якім далі «нумарныя» медалькі «Абаронцу Наваросіі».
Каманда InformNapalm ідэнтыфікавала шэраг барнаўльскіх «дабраахвотнікаў», таксама паспрабавала вызначыць схему, паводле якой яны трапляюць у НЗФ «Наваросіі». У выніку вывучэння і аналізу наяўнай інфармацыі былі выяўленыя:
1. Анар Байрамаў (архіў фотаальбому, архіў кантактаў) — 01.01.1993 г.н., месца жыхарства — Барнаул. Маюцца наступныя запісы пра вайсковую службу:
2011–2012 гг. — в/ч 88612, артылерыйскі вышкал, Каломна, Маскоўская вобл.;
2013–2014 гг. — в/ч 22316, 32-я АМСБр, Новасібірскай вобласць, г. Шылава (гэтае злучэнне неаднаразова было зафіксаванае ў кантэксце акупацыі Крыма і вайны на Данбасе);
2014–2015 гг. — 10-я брыгада спецпрыначэння ГРУ ГШ, в/ч 51532, Краснадарскі край, г. Гарачы Ключ (брыгада СпН таксама была зафіксаваная ва Украіне).
Байрамаў мае цікавую вайсковую біяграфію, але ў альбомах профіляў, практычна, няма фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць ягоную вайсковую служу падчас вышкала і ў 32-й брыгадзе, ёсць толькі кадр з таварышамі ў службе з жніўня 2014 году з свяжуткімі медалькамі “За вяртанне Крыма” у сацсеціве “ok.ru”.
Цалкам магчыма, Байрамаў хлусіць у запісе пра службе ў 10-й брыгадзе спецназу ГРУ, але ў ягоным профілі “ok.ru” сярод фотаздымкаў з кастрычніка 2014 году ёсць некалькі цікавых фота, у якіх разам з Айнарам у намёце (пазначаны чырвонаю стрэлкай) пазуюць некалькі маладых людзей у формах “горка” і цяльняшках, якія звычайна маюць расейскія дэсантнікі або спецназаўцы.
Заўвага: варта зазначыць, што фота з гэтай жа серыі можа знайсці і ў іншага алтайскага “добраахвотніка”, Кірыла Гейста (пазначаны сіняй стрэлкай), менавіта гэты фотаздымак шмат што тлумачыць, у тым ліку вышэйзгаданы запіс пра прыналежнасць Байрамава да 10-й брыгады спецназу. Аналіз гэтага фотаздымку пададзены ніжэй.
Сярод іншых фотаздымкаў Байрамава ёсць багата фота з Алтаю з “баявымі таварышамі” з Данбаса, таксама фота ўзнагароджання вышэйзгаданай медалькай “Абаронцу Наваросіі».
-
Кірыл Гейст (архіў фотаальбома, архіў кантактаў) — 01.10.1990 г.н., г.Зарынск Алтайскага краю, мейсца жыхарства Барнаул. Запісы, як і фотаздымкі, што сведчаць пра вайсковую службе, у профілі Гейста няма (верагодна наўмысна схаваныя), але ёсць выключэнне: фотаздымак, выкладзены 30 кастрычніка 2014 году, у якім разам з Гейстам (пазначаны сіняй стрэлкай) пазуюць некалькі маладых людзей у цяльняшках, у тым ліку наш першы фігурант, Байрамаў (пазначаны чырвонай стрэлкай). Цікавыя і іншыя асаблівасці, звязаныя з гэтым фотаздымкам, напрыклад, каментар “бацькі-настаўніка” з алтайскае філіі МГПА «Дабраахвотнікі» Андрэя Маевіча: “Не бачу Дзімана?? Мабыць плоў гатаваў у гэты час!”, і, вядома ж, геатэг — “Гарачы Ключ”.
Заўвага: нагадваем, што паблізу н.п. Гарачы Ключ, Молькіна Растоўскае вобласці дыслакуецца 10-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння (10-я АБрСпН) Галоўнага выведвальнага ўпраўлення Генеральнага штабу ЗС РФ. Там жа разгорнутыя некалькі палявых лагераў, палігонаў і стрэльбішчаў. У тым ліку ў раёне н.п. Псекупс знаходзіцца трэніровачны лагер, які расейскае вайсковае камандаванне выкарыстоўвае для падрыхтоўкі “добраахвотнікаў”, якіх потым перакідвае на Данбас. Глядзіце ранейшыя матэрыялы informnapalm.org:
· Расія — спонсар міжнароднага тэрарызму: лягеры падрыхтоўкі баявікоў на расейскай тэрыторыі і групоўкі “сілаў уварвання” — 44 гадовы “добраахвотнік” Юры Буцятаў з Далёкага Усходу праходзіць падрыхтоўку на палігоне ў Гарачым Ключы;
· “Шел казак куда-то вдаль. На груди быда медаль” (рас., з жартаўлівага вершу пра “ражаных” казакоў). Расейскае казацтва, як дзеючы рэзерв МА РФ — “казакі” падчас вайскова-палявых збораў на вайсковым палігоне МА РФ у пасёлку Молькіна.
Сярод іншых фотаздымкаў Гейста ёсць шэраг фота з Алтаю з супольных мерапрыемстваў з “баявымі таварышамі” з Данбаса, пра якіх было пазначанае вышэй, у тым ліку з фігурантам №1 — Байрамавым, таксама Іванам Пахомавым (пазначаны зялёнай стрэлкай) і Давідам Басілашвілі (пазначаны жоўтай стрэлкай) — пра іх мы пагаворым ніжэй, — а таксама з “бацькам” МГПА «Добраахвотнікі» Андрэем Маевічам (пазначаны чорнай стрэлкай).
- Іван Пахомаў (архіў фотаальбому,
архіў кантактаў) — 16.11.1990 г.н., мейсца жыхарства — Барнаул. Запісаў, як і фотаздымкаў з вайсковай службы, у профілі Пахомава
няшмат (верагодна, у 2013-2014 гадох служыў у ПДВ), але, у адрозненне ад іншых “баявых таварышаў” з Данбаса, Іван наважыўся выкласці фатаздымкі, зробленыя ў зоне баявых дзеянняў на
Усходзе Украіны, частка з якіх выкладзеная на ягонай старонцы ў сацсеціве “ru”. Сярод іх — фотаздымак Пахомава з расейскім
прапагандыстам тэлеканалу “Расея”, аўтарам тэлерэпартажаў з серыі “Спецыяльны карэспандэнт” Аляксандрам Бузаладзэ (пазначаны ружовым квадратам), які выкладзены ў
красавіку 2015 году. Пахомаў яшчэ ў лістападзе 2014 году быў выяўлены праз Цэнтр “Міратворац” і ўнесены ў базу дадзеных тэрарыстаў
“Чысцец“.
Заўвага: у красавіку 2015 году на тэлеканале “Расея” трансляваўся прапагандысцкі фільм А.Бузаладзэ “Кляшчы” пра сітуацыю на Наваазоўскім напрамку і ў Шырокіна. Паводле фотаздымкаў Пахомава, датаў іхнае публікацыі, каментароў і геатэгаў да іх, у кастрычніку 2014 — траўні 2015 году ён знаходзіўся ў раёне Шырокіна.
Сярод іншых фотаздымкаў Пахомава ёсць шэраг фота з Алтаю, на якіх ён пазуе разам з “баявымі таварышамі” з Данбасу, пра што ўжо згадвалася вышэй, у тым ліку фотаздымкі з фігурантамі гэтага расследавання — Басілашвілі і Байрамавым.
Цікавыя таксама фотаздымкі “летніх збораў 2015”, якія адбываліся, відаць па ўсім, на Алтаі, і якія сведчаць пра тое, што “добраахвотнікаў” на стрэльбішчы навучаюць кадравыя расейскія вайскоўцы. На адным з гэтых фотаздымкаў Пахомаў пазуе з найноўшай снайперскай вінтоўкай “СВД-С”.
Давіт Басілашвілі (архіў фотаальбому, архіў кантактаў) — 19.02.1993 г.н., мейсца жыхарства — Барнаул. Балярун і няўдаха Басілашвілі, якому не атрымалася стаць другім “Цыскарыдзэ” (навучаўся ў Алтайскім краявым каледжы культуры) — пайшоў у баявікі. У адрозненне ад сваіх “баявых таварышаў” мае небагата інфармацыі і фотаздымкаў, але цалкам дастаткова і таго, што ёсць, тым больш, што ён часта трапляе на відэа і фотаздымкі іншых фігурантаў. Больш за тое, Басілашвілі, паводле першапачатковай інфармацыі informnapalm, яшчэ ў сакавіку 2015 году быў ідэнтыфікаваны праз цэнтр “Міратворац” і ўнесены ў базу дадзеных тэрарыстаў “Чысцец“.
Усіх вышэйпералічаных фігурантаў аб’ядноўвае адзіны супольны фактар — яны з'яўляюцца “добраахвотніцкім рэзервам” расейскіх спецслужбаў і маюць шэраг агульных рысаў:
· нядаўна праходзілі тэрміновую службу ў ЗС РФ, адпаведна, маюць належную падрыхтоўку і досвед;
· з'яўляюцца чальцамі Барнаульскае філіі МГПА «Дабраахвотнікі», дзе яны былі завэрбаваныя ў баявікі;
· усе праходзілі перадданбаскую стажыроўку на базе 10-й брыгады спэцназу ГРУ;
· прыблізна ў адзін і той жа час знаходзіліся ў зоне баявых дзеянняў на Усходзе Украіны.
Аўтар OSINT-расследавання — Іраклі Камахідзэ.
Пераклаў на беларускую мову — Дзяніс Івашын