База акупацыйных войскаў РФ у Янакіеве

Напрыканцы жніўня 2015 году міжнародная валанцёрская група InformNapalm.org выявіла фатаздымкі, на якіх зафіксаваная разнастайная вайсковая тэхніка (РСЗВ “Град”, САУ, танкі) акупацыйных войскаў Расіі на вайсковым палігоне ля вёскі Карла-Марксава, што месціцца між Горлаўкаю і Янакіева. Асобна былі зафіксаваныя САУ “Гваздзікі” (122-мм), схаваныя ў нежылым памяшканні.



baza_akupacyjnych_vojskau_rf_u_janakijevie.jpg

Падчас чарговага OSINT-расследавання мы ідэнтыфікавалі яшчэ адну з базаў акупацыйных войскаў РФ. Яна знаходзіцца ў самім Янакіеве, дзе, гэтаксама ў нежылых памяшканнях захоўваюцца тыя ж “Гваздзікі”. Месца для гэтай базы акупанты абралі ўдала — у непасрэднай блізкасці (каля 4 км) да навучальнага палігону расійска-тэрарыстычных войскаў.

informnapalm.org__wp_content_uplo_00fefc1d5dcc995e2da2ab7007d1eea8.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_e7ad5d7d62ec8c0ec5ec87aac52520c9.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_85202c8aaace80694af3c6c1880c4ba6.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_3abee2eb5fbb8cdbde2c2238675d39dc.jpeg

САУ “Гваздзік” з нумарамі “515” і “514” раней ужо былі зафіксаваныя і апісаныя ў адпаведным матэрыяле. Зазначым толькі, што, у адрозненне ад фатаздымкаў у гэтым артыкуле, якія былі зробленыя ў красавіку гэтага года, на летніх фота, што ў матэрыяле ў спасылцы, САУ перафарбаваныя ў цёмна-зялёны колер.

Унутры аднаго з памяшканняў

informnapalm.org__wp_content_uplo_6cb4d1319884b39cdfb5d2d398b88e92.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_a62b3c8ef0a19e9fc442c6dff0dc084f.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_6e998ca7d1eba24b59362f86287f32b7.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_fdd714b8b749934146088445b7b1d202.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_76034a2fce9a071fbf9a1911777a30b2.jpeg

Для прыкрыцця атакі з паветра, што неабходна для абароны вайсковай базы, побач знаходзіцца зенітна-ракетны комплекс “Страла”. Металічны вагончык на заднім тле стаіць на звалцы, што побач з базай.

informnapalm.org__wp_content_uplo_dd10a897f7ed8e12b635855ae9a45dc3.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_8ec695b9930d13f609f2ee7b1d0dbfcb.jpeg

На шчасце для нас, акупанты дужа любяць хваліцца — ні самі рашысты, ні іхныя баявыя сяброўкі не могуць выстаяць перад спакусай зрабіць сэлфі на тле вайсковай тэхнікі.

Свежыя фота з палігону ля н.п. Карла-Марксава. Паводле зафіксаванага на фота надвор’я, яны былі зробленыя напачатку верасня 2015 году.

informnapalm.org__wp_content_uplo_942a84541247519eca0a32a33afe144b.jpeg

Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў  @BuTaJIu4eK

InformNapalm.org

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын