Пад час штурму вайсковай частцы ў Луганску тэрарысты скарысталі «жывы шчыт» з бацькоў салдат
Тэрарысты прымусілі салдат Нацгвардыі скласці зброю, прыкрыўшыся іх бацькамі.
![terror_donetsk.jpg terror_donetsk.jpg](/img/v1/news/full/terror_donetsk.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Салдаты склалі зброю і пакінулі вайсковую частку Нацгвардыі, якую штурмавалі тэрарысты. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў народны дэпутат Алег Ляшко.
«Навіны з Луганска, дзе тэрарысты штурмуюць вайсковую частку Нацгвардыі. Наперадзе сябе баевікі паставілі бацькоў салдат. Апошнія вымушаны былі скласці зброю і пакінулі частку. Афіцэры забарыкадаваліся на 5 паверсе памяшкання і адстрэльваюцца ад нападнікаў. Сілы відавочна не роўныя», — напісаў ён.
Сярод украінскіх вайскоўцаў ёсць параненыя, адзін цяжка паранены, забітых няма. Сярод тэрарыстаў 5 загінулых. Ўкраінскіх байцоў вывозяць з вайсковай часткі.
Раней атака на вайсковую частку 3035 Усходняга тэрытарыяльнага аб'яднання Нацыянальнай гвардыі Украіны (палка канваіравання асуджаных і асоб, узятых пад варту) была адбітая. Нападаючыя патрабавалі, каб вайскоўцы здалі зброю і пакінулі тэрыторыю часткі.
Вядомма, што баявыя дзеянні пачаў батальён сепаратыстаў «Заря». Да пачатку штурму ваенная частка некалькі гадзінаў абстрэльвалася з мінамётаў.