Сёння Украіна можа пачаць суд супраць «Газпрома»

Сёння Украіна можа звярнуцца ў Стакгольмскі арбітраж з нагоды спрэчкі паміж НАК «Нафтагаз Украіны» і расійскім «Газпромам» аб кошце расійскага газу для Украіны.



gaziki.jpg

Як адзначыў 27 мая прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, калі «Газпром» да 29 мая не падпіша пагадненне з «Нафтагазам», кампаніі сустрэнуцца ў судзе Стакгольма.

«29 чысла сканчаецца тэрмін даарбітражнага ўрэгулявання спрэчкі паміж «Нафтагазам» і «Газпромам». Расія не зрабіла ні аднаго кроку для ўрэгулявання гэтай спрэчкі. Часу не засталося. Калі да 29 паміж «Нафтагазам» і «Газпромам» не будзе падпісана пагадненне, якое адпавядае тым перадарбітражным патрабаванням, якія Украіна адпраўляла больш за месяц таму, то гэта азначае, што мы будзем сустракацца з «Газпромам» у Стакгольме ў судзе. Мая пазіцыя з гэтай нагоды застаецца нязменнай», — заявіў Яцанюк.

Акрамя таго, міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Продан паведамляў, што Украіна мае намер падаць іск па цане на расійскі газ у Стакгольмскі арбітраж. Акрамя гэтага Продан дадаў, што Украіна па-ранейшым гатовая плаціць даўгі за газ і разлічвацца з Расіяй за будучыя пастаўкі па цане $268 за тысячу кубаметраў.

Нагадаем, з 1 красавіка кошт на расійскі газ для Украіны вырас з $268,5 да $485 за тысячу кубаметраў. Запазычанасць Кіева пасля таго, як не былі аплачаны пастаўкі за красавік, вырасла да $3,5 млрд.

Сегодня.ua