Падчас марафону ў Кіеве шпіталізаваны 12 удзельнікаў, адзін памёр

Сёння ў час міжнароднага паўмарафона "Бег за Украіну" былі шпіталізаваны 12 чалавек, двое з іх трапілі ў рэанімацыю. Акрамя таго, падчас паўмарафону памёр мужчына 25 гадоў, паведамляе telegraf.com.ua.



11165179_540729882732726_8280270476384611676_n.jpg

Медыкі паведамляюць пра 16 скаргаў на дрэннае самаадчуванне, страту прытомнасці і інш. сярод удзельнікаў забегу. Адзін чалавек памёр, перадае УНН са спасылкай на сталічных медработнікаў.

Адзначаецца, што былі шпіталізаваны 12 чалавек, сярод якіх — трое дзяцей. Са шпіталізаваных двое — у рэанімацыі. Іншыя прайшлі тэрапію пасля страты прытомнасці і траўмаў.

Паведамляецца таксама, што 26 красавіка падчас марафону "Бег за Украіну" ў Кіеве загінуў адзін з яго ўдзельнікаў.

Адзначым, у марафоне прыняў удзел экс-прэм'ер Славакіі і будучы дарадца прэзідэнта Украіны Мікулаш Дзурында. Акрамя М. Дзурынды, у каманду ЕС ўвайшлі дэпутаты Еўрапарламента Дэта Харанзова (Чэхія), Іван Штэфанец (Славакія) і прадстаўнік Еўракамісіі Раман Бабяк.