ЕС не збіраецца скасоўваць санкцыі ў дачыненні да Расіі
Еўрасаюз можа падоўжыць санкцыі ў дачыненні да Расіі ўжо ў чэрвені, заявіла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель у панядзелак, 27 красавіка, у Варшаве на сумесным брыфінгу з прэм’ер-міністрам Польшчы Евай Копач.

Меркель нагадала, што ЕС яшчэ ў сакавіку вырашыў звязаць пытанне зняцця або падаўжэння абмежавальных мер з выкананнем Масквой мінскіх дамоўленасцей, перадае Reuters.
Паводле яе слоў Меркель, цяпер стала «цалкам відавочна», што рэалізацыя пакета мінскіх пагадненняў зойме больш часу, чым меркавалася першапачаткова.
«Мы зоймемся гэтым пытаннем у чэрвені», — сказала яна.