Расіяне ў 2014 годзе вывезлі за мяжу чвэрць сваіх зберажэнняў
Банкаўская сістэма Расіі ў год санкцый недалічылася каля чвэрці аб’ёму дэпазітаў насельніцтва з-за зводу зберажэнняў за мяжу, паведаміў кіраўнік «дачкі» дзяржбанка ВТБ 24 Міхаіл Задорнаў.
Пераводы фізічных асоб з Расіі ў 2014 годзе выраслі да $68,9 млрд. з $59 млрд. у 2013 годзе.
Грамадзяне пераводзілі грошы на рахункі за мяжой, каб пазбегнуць «краінавых рызыкаў», сказаў Задорнаў. Больш за ўсё павялічыліся пераводы насельніцтва ў Швейцарыю, ЗША і Вялікабрытанію.
Цяпер продаж насельніцтвам валюты падтрымлівае ўмацаванне рубля, лічыць Задорнаў. Паводле яго слоў, аж да 20 студзеня насельніцтва актыўна скупляла валюту, пасля гэтага баланс пакупак і продажаў складаўся ні на карысць рубля, ні ў карысць долара — насельніцтва прадавала і купляла прыкладна ў аднолькавых аб’ёмах.
«З 20-х чыслаў студзеня насельніцтва і малы бізнес у асноўным прадае валюту, а не купляе», — сказаў Задорнаў, дадаўшы, што насельніцтва на фоне падзення прыбыткаў стала марнаваць доларавую «заначку», назапашаную ў лістападзе-снежні мінулага года.
Задорнаў лічыць, што Цэнтрабанк Расіі не зможа перашкодзіць фундаментальным фактарам ўмацавання рубля. «Базавы трэнд (рост коштаў на нафту, напрыклад) ён (ЦБ) не зменіць», — сказаў кіраўнік ВТБ 24.