Падчас пратэстаў у Ліване пацярпелі сотні чалавек

У выніку жорсткіх сутыкненняў у цэнтры Бейрута 80 чалавек былі шпіталізаваны, яшчэ 140 пацярпелых атрымалі медыцынскую дапамогу на месцы.

iz.ru

iz.ru

У Бейруце ў суботу, 18 студзеня, адбыліся сутыкненні пратэстуючых з паліцыяй. У выніку пацярпелі больш за 200 чалавек — як сярод дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў. 80 чалавек былі шпіталізаваны, яшчэ 140 пацярпелых атрымалі медыцынскую дапамогу на месцы, паведамляе ліванскае аддзяленне Чырвонага Крыжа.
Жорсткія сутыкненні адбыліся ў цэнтры Бейрута перад будынкам парламента. Пратэстоўцы пачалі кідаць камяні ў будынак і супрацоўнікаў паліцыі, выкрыкваючы заклікі да рэвалюцыі. Акрамя таго, дэманстранты падпальвалі крамы і банкаўскія аўтаматы, блакавалі вуліцы. У сваю чаргу, паліцыя ўжыла вадамёты і сьлезацечны газ.
Прэзідэнт Лівана Мішэль Аун даручыў міністрам абароны і ўнутраных спраў спыніць беспарадкі ў сталіцы, пры гэтым «абараніўшы мірных дэманстрантаў». У цэнтр горада для падаўлення беспарадкаў былі сцягнутыя вайскоўцы. У выніку дзясяткі ўдзельнікаў пратэстаў былі затрыманыя.

Прэм'ер Лівана падаў у адстаўку на фоне пратэстаў


Пратэсты ў Ліване ўспыхнулі 17 кастрычніка з-за намеры ўрада ўвесці падатак на тэлефонныя званкі праз WhatsApp і іншыя мессенджеры. Пасля акцыі перараслі ў выступленні супраць карупцыі, некампетэнтнага кіравання эканомікай і элітаў, якія за 30 гадоў пасля заканчэння грамадзянскай вайны так і не змаглі палепшыць жыццё большасці ліванцаў.
Прэм'ер-міністр рэспублікі Саад Харыры падаў у адстаўку на фоне масавых пратэстаў яшчэ ў канцы кастрычніка. Аднак уладам Лівана да гэтага часу не ўдалося сфармаваць новы ўрад.
dw.com