Палякі будуць масава вучыцца страляць
Міністэрства абароны Польшчы плануе стварыць ціры ў кожным павеце, каб зброю ўпэўнена трымалі ў руках як кадэты, так і дзяржслужачыя, паведамляе «Польскае Радыё».
Міністэрства нацыянальнай абароны хоча, каб у кожным польскім павеце дзейнічаў цір. Міністар Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) заявіў, што працэс стварэння ціраў будзе праходзіць паступова цягам некалькіх гадоў.
У будучым годзе такія аб’екты з'явяцца ў першых 20-30 польскіх паветах. Цірамі перш за ўсё будуць карыстацца вучні кадэцкіх класаў, Войскі тэрытарыяльнай абароны, дзяржслужачыя, а таксама грамадзянскія асобы, якія хочуць папрактыкавацца ў стральбе.
Антоні Мацярэвіч сказаў, што яго міністэрства супрацоўнічае ў гэтым пытанні з мясцовымі органамі ўлады. Паводле яго, многія муніцыпалітэты выказалі зацікаўленасць стварэннем ціраў.