Памёр латвійскі пісьменнік Слава Сэ. Яму было 52 гады
Латвійскі пісьменнік Вячаслаў Салдаценка, вядомы як Слава Сэ, памёр ва ўзросце 52 гадоў. Пра гэта ў суботу стала вядома з групы пісьменніка ва «ВКонтакте».
![6187657.jpg 6187657.jpg](/img/v1/images/6187657.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У групе пісьменніка выклалі яго чорна-белую фатаграфію з подпісам: «Усё». Раней СМІ паведамлялі, што Салдаценка ў пачатку чэрвеня даставілі ў адну з рыжскіх бальніц. Пісьменніку было 52 гады, паведамляе ТАСС.
Слава Сэ стаў вядомы дзякуючы блогу, дзе публікаваў свае нататкі
на рускай мове. Пазней яны былі выдадзены ў выглядзе кнігі «Сантэхнік, яго
кот, жонка і іншыя падрабязнасці», першы наклад якой распрадалі за тры дні.
Бібліяграфія Салдаценка налічвае дзевяць кніг. Салдаценка быў сцэнарыстам
мультфільма «Тры багатыры: ход канём» і фільма «Джэнтльмены,
удачы!». У 2010 годзе атрымаў чытацкую прэмію інтэрнэт-сэрвісу «Имхонет» у намінацыі «Любімыя журналісты».
Чытачам «Новага Часу» можам параіць вось гэта эсэ Славы Сэ пра Грузію, якое абавязкова выкліча ў вас усмешку.