Памёр пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Віталь Чуркін
У Нью-Ёрку 20 лютага памёр пастаянны прадстаўнік Расі ў ААН Віталь Чуркін. Пра гэта паведамляе МЗС РФ.

Ён памёр за дзень да свайго 65-годдзя, піша ведамства.
«Выбітны расейскі дыпламат пайшоў з жыцця на працоўным пасту», — сказана ў паведамленні МЗС. Аб прычынах смерці Чуркіна не паведамляецца.
meduza.io