Парашэнка: Усё больш рускамоўных бачаць украінскую мову адзінай дзяржаўнай
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка павіншаваў украінцаў з нагоды Дня ўкраінскай мовы і пісьменства.
Тэкст віншавання кіраўніка дзяржавы размешчаны на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук.
«Любіце ўкраінскую мову, песціце яе. Размаўляць на ёй — гэта лепшы спосаб яе падтрымаць», — падкрэслівае прэзідэнт.
«Усё больш рускамоўных падзяляюць пазіцыю, на якой і я стаю, як прэзідэнт: адзінай дзяржаўнай
ёсць і будзе наша ўкраінская мова. Мы бачым, што на рускай мове Украіну абараняюць і любяць гэтак жа мужна і горача, як і на ўкраінскай. Пасля таго, што мы ўсе разам перажылі і перажываем у гэтым
годзе, нас ужо ніхто і ніколі не падзеліць па моўнай прыкмеце. Я, як прэзідэнт, гэтага не дапушчу», — адзначыў Парашэнка.
Адзначым, у Данецкай вобласці ў гарадах і раёнах у рамках Тыдня дзяржаўнай мовы праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю ўкраінскай культуры.
Міністэрства адукацыі і навукі Украіны зацвердзіла шэраг інавацый у правядзенні знешняга незалежнага ацэньвання (ЗНО) у 2015 годзе. Усе выпускнікі школ абавязкова будуць здаваць ЗНО па
ўкраінскай мове і літаратуры, у той час як раней гэты тэст здавалі толькі тыя выпускнікі, якія планавалі паступаць у ВНУ.
newsru.ua