Парашэнка аб'явіў аб заснаванні новай праваслаўнай царквы ва Украіне. Яе кіраўніком стаў мітрапаліт Епіфаній
У Кіеве адбыўся аб'яднаўчы збор, на якім была заснаваная новая памесная праваслаўная царква.

фота segodnya.ua
"Гэта царква без Пуціна. Гэта царква без Кірыла. Гэта царква без малітвы за расійскую ўладу і расійскае войска, якое забівае ўкраінцаў. Але гэта царква з Богам і Украінай!", — сказаў Парашэнка.
Прадстаяльнікам царквы абраны мітрапаліт Епіфаній. Ён нарадзіўся ў 1979 годзе ў Адэскай вобласці, вучыўся ў Кіеўскай духоўнай семінарыі, Кіеўскай духоўнай акадэміі (дзе атрымаў ступень кандыдата багасловія), з 2003 па 2005 год выкладаў у Ровенскай духоўнай семінарыі УПЦ. Цягам году стажыраваўся ў Грэцыі — у Афінскім нацыянальным універсітэце. З 2011 года — прафесар Кіеўскай праваслаўнай багаслоўскай акадэміі, — піша segodnya.ua.
Стварэнне новай царквы выклікала крайне нервовую рэакцыю дзяржаўных расійскіх СМІ, якія назвалі сабор "сатанінскім сборышчам", "раскольнікамі". Раней РПЦ наклала анафему на галаву кіеўскага патрыярхата, Філарэта. Канстантынопаль гэтую анафему зняў.
Паводле Meduza.io