Парашэнка: Украіна імкнецца ўступіць у Еўразвяз да 2025 году

Украіна падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Сербіі, а Сербія — тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, агульнай жа мэтай дзвюх краінаў з'яўляецца ўступленне ў Еўразвяз да 2025 году, распавядае Радыё Свабода.  

Пятро Парашэнка і Аляксандар Вучыч

Пятро Парашэнка і Аляксандар Вучыч

Пра гэта пасля перамоваў у Бялградзе 3 ліпеня заявілі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч.
У адносінах паміж дзьвюма краінамі няма супярэчнасцяў, адзначылі прэзідэнты. Вучыч выказаў надзею, што Ўкраіна ўсе праблемы пераадолее мірным шляхам на падставе Менскіх пагадненняў. Закрануўшы тэму Косава, Парашэнка выступіў за кампраміс паміж Бялградам і касаварамі.
Парашэнка і Вучыч узялі ўдзел у адкрыцці ўкраінскага-сербскага бізнэс-форуму, удзельнікі якога выступалі за пашырэнне эканамічнага супрацоўніцтва.
Раней сёння Пятро Парашэнка паведаміў аб пашырэнні пагаднення пра бязвізавы рэжым з Сербіяй, дзякуючы якому грамадзяне Украіны змогуць знаходзіцца ў гэтай краіне да 90 сутак без афармленьня візы.
Прэзідэнт Украіны 3 ліпеня знаходзіцца ў Сербіі з афіцыйным візытам.