Парашэнка падпісаў дакумент аб збліжэнні з ЕС і NATO
Закон аб нацыянальнай бяспекі будзе спрыяць збліжэнню Украіны з ЕС і NATO.

«Мы цвёрда падкрэсліваем курс Украіны ў NATO і ЕС, рашучасць нашых дзеянняў у мадэрнізацыі сектара абароны і бяспекі. Пацвярджаем, што ўкраінскі народ выразна вызначыўся са сваім будучым - у коле еўрапейскіх народаў», — напісаў Парашэнка ў Twitter.
Сярод іншага закон змяняе структуру кіраўніцтва і кіравання Узброенымі сіламі і іншымі органамі бяспекі ва Украіне, прыводзячы рэформу сектара нацбяспекі і абароны ў адпаведнасці са стандартамі NATO.
Дакумент таксама вызначае ўступленне ў Еўрапейскі Саюз і NATO фундаментальным нацыянальным інтарэсам Украіны.
Паводле naviny.by