Пасольства Расіі ва Украіне закідалі яйкамі і зялёнкай

Гэта зрабілі ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанка.



timthumb16.jpg

Як паведамляе тэлеканал, мітынгоўцы патрабавалі вызваліць закладнікаў, а таксама разарваць эканамічныя адносіны з РФ.

Па словах карэспандэнта канала, паліцыянты, якія стаялі побач, не рэагавалі на тое, што ўдзельнікі акцыі кідаюць яйкі ў будынак амбасады.

Як паведаміў народны дэпутат ад Радыкальнай партыі Ігар Масійчук, які прыйшоў на акцыю, пратэстоўцы таксама вывесілі над уваходам у пасольства сцяг Украіны. Акрамя таго, мяркуючы па фатаграфіях дэпутата, актывісты размясцілі “шыбеніцу” з лялькай, якая паказвае прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, з таблічкай “забойца”.

Раней, у ноч на 6 сакавіка невядомыя ўчынілі пагром на заднім двары амбасады Расіі ва Украіне. Паведамлялася, што будынак закідалі фаерамі. Ахова дыпмісіі зрабіла два папераджальныя стрэлы.

Па факце нападу паліцыя Кіева адкрыла крымінальную вытворчасць па папярэдняй кваліфікацыі ч. 2 арт. 296 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Расія накіравала МЗС Украіны ў сувязі з нападам ноту пратэсту.

Паводле: udf.by