Паўднёвая Карэя плануе забараніць біткоін

Улады Паўднёвай Карэі занепакоеныя магчымым ухіленнем ад выплаты падаткаў і развіццём крыптавалютнай гульняманіі. Сеул хоча прыняць закон, які забараняе абарот крыптавалют, такіх як біткоін, на сваіх біржах.

bitcoin.jpg

Міністр юстыцыі краіны заявіў, што віртуальныя валюты выклікаюць ва ўрадзе «сур'ёзную заклапочанасць».
На гэтым тыдні на некалькіх крыптавалютных біржах у Сеуле прайшлі праверкі ў ходзе расследавання меркаванага ўхілення ад выплаты падаткаў.
Біткоін і іншыя крыптавалюты страцілі ў чацвер каля 10% свайго кошту, біткоін патаннеў да 13 тысяч даляраў, але цяжка меркаваць, наколькі цесна гэта звязана з падзеямі ў Паўднёвай Карэі.
Улічваючы нізкі ўзровень гандлю і адносна невялікую колькасць людзей, якія валодаюць віртуальнымі валютамі, рэзкія ваганні катыровак крыптавалют сталі нормай, нагадваюць эксперты.

Праверкі

Крыптавалюты, такія як біткоін, значна выраслі ў кошце за апошні год, што прывяло да вялізнага попыту на іх.
Гэта выклікала асцярогі, што некаторыя неспрактыкаваныя інвестары, спрабуючы «асядлаць хвалю», западуць у залежнасць ад рынку.
«Існуюць сур'ёзныя асцярогі з нагоды віртуальных валют, і міністэрства юстыцыі рыхтуе законапраект аб забароне гандлю крыптавалютамі на біржах», — сказаў міністр юстыцыі Паўднёвай Карэі Пак Сан Гі.
«Учора падатковыя чыноўнікі папрасілі нас даць ім дакументы», — сказаў агенцтву Рэйтэр афіцыйны прадстаўнік біржы на ўмовах ананімнасці.
Урад яшчэ ў снежні папярэджваў, што будзе больш пільна сачыць за тым, што адбываецца на біржах, у тым ліку з мэтай абмежавання ананімнага гандлю.
У межах кампаніі па ўзмацненні жорсткасці кантролю за рынкам крыптавалют улады правялі маштабныя праверкі на другой па велічыні ў Паўднёвай Карэі біржы віртуальнай валюты Бітумб.
Паводел BBC