Паўночная Карэя праваліла ракетныя выпрабаванні

КНДР правяла ракетныя выпрабаванні, якія апынуліся няўдалымі. Пра гэта паведамляе агенцтва Рэнхап са спасылкай на Генштаб узброеных сіл Паўднёвай Карэі. Амерыканскія вайскоўцы пацвердзілі NBC News, што ракета ўпала адразу пасля запуску.

rocket.jpg

Ракета стартавала з палігона на ўсходнім узбярэжжы Паўночнай Карэі. Якая менавіта ракета была запушчана, невядома.
Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс заявіў: «Прэзідэнт і яго ваенная каманда ведаюць аб няўдалым запуску паўночнакарэйскай ракеты. У прэзідэнта больш няма ніякіх каментароў».
15 красавіка ў Пхеньяне прайшоў ваенны парад у гонар 105-годдзя з дня нараджэння Кім Ір Сена, на якім была прэзентаваная новая міжкантынентальная балістычная ракета. Інфармацыі пра яе выпрабаванні няма.
The New York Times 12 красавіка паведаміла пра падрыхтоўку ў КНДР чарговых выпрабаванняў ядзернай зброі. Па дадзеных NBC News, амерыканскае ваеннае камандаванне разглядае магчымасць папераджальнага ўдару па Паўночнай Карэі з мэтай не дапусціць ядзерных выпрабаванняў.
Паводле meduza.io