Пентагон заяўляе пра пагрозу адраджэння групоўкі «Ісламская дзяржава»

Пентагон заявіў пра пагрозу адраджэння экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава". Паводле слоў генеральнага інспектара Пентагона Глена Файна, колькасць падпольшчыкаў у Іраку і Сірыі зараз можа дасягаць 18000.

0eee11b1_3184_4f82_b008_420010cc4ea6_cx0_cy11_cw0_w1023_r1_s.jpg


Паводле яго слоў, прычынай узмацнення тэрарыстычнага падполля стала, у прыватнасці, скарачэнне ваеннага кантынгенту ЗША ў рэгіёне, паведамляе radiosvoboda.org. У выніку ідэалогія Ісламскай дзяржавы распаўсюдзілася нават у сірыйскім лагеры для бежанцаў Аль-Хола, размешчаным на тэрыторыі, кантраляванай саюзнікамі Вашынгтона.
Прэзідэнт ЗША заявіў аб пачатку вываду амерыканскіх войскаў з Сірыі ў снежні 2018 года. Дональд Трамп растлумачыў сваё рашэнне "канчатковай перамогай" над баевікамі. У знак нязгоды міністр абароны ЗША Джэймс Маціс падаў у адстаўку. Пасля кіраўнікі Пентагона, паводле звестак СМІ, фактычна ўгаварылі Трампа пакінуць частку войскаў у Сірыі.