Пераможца «Гульні ў кальмара» выдаткуе шматмільённы выйгрыш на дабрачыннасць

Май Вілан, удзельніца рэаліці-шоу «Гульня ў кальмара», атрымала ўзнагароду ў памеры $ 4,56 мільёна долараў.

Пераможцай першага сезона рэаліці-шоу стала Май Вілан. Фота: twitter.com/digitalspy

Пераможцай першага сезона рэаліці-шоу стала Май Вілан. Фота: twitter.com/digitalspy

Май Вілан, пераможца першага сезона рэаліці-шоу па матывах папулярнага паўднёвакарэйскага серыяла «Гульня ў кальмара», атрымала ўзнагароду ў памеры 4,56 мільёна долараў ЗША. Пра гэта паведамляе korrespondent.net са спасылкай на «The Standard».

У прыватнасці, Май Вілан (удзельніца пад нумарам 287), якая нарадзілася ў В'етнаме, была адным з 456 гульцоў, якія спаборнічалі ў розных выпрабаваннях, каб выйграць галоўны прыз. Яна ўдзельнічала ў тым ліку і ў першай гульні-выпрабаванні — у чырвона-зялёнае святло з гіганцкай лялькай, што з'явілася ў папулярным серыяле.

Па словах жанчыны, яна хоча выкарыстоўваць шматмільённы джэкпот на адукацыю дзяцей і клопат пра старых.

«Гэта добра, таму што я хацела б выказаць сваю пазіцыю, гэта галоўная прычына, чаму я далучылася да гульні, каб дапамагчы справе. Таму цяпер, калі я выйграла, у мяне ёсць платформа, каб распавесці свету, каб дапамагчы абяздоленым», — сказала яна ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву штата Пенсільванія.

Яна заявіла, што плануе павялічыць падтрымку дабрачыннай арганізацыі «Unbound» за кошт свайго выйгрышу.

Акрамя таго, пераможца рэаліці-шоу паведаміла, што частку выйгрышу пакіне для сябе, бо мае намер хутка выйсці на пенсію.

Май Вілан таксама падкрэсліла, што, нягледзячы на яе надзею дапамагчы грашыма іншым, яна яшчэ пакуль не атрымала ні капейкі па джэкпоце.