Першы гадавы лыжны курорт плануюць пабудаваць у Польшчы
З такой ініцыятывай выступілі ўлады мястэчка Мушына ў Малапольшчы. Праект зацікавіў замежных інвестараў. Гарадскія ўлады ўжо вызначылі дзве гары з лыжнымі трасамі даўжынёй 600 метраў, якія накрыюць дахам. За дзень будучы цэнтр зможа абслужыць каля 3000 чалавек.

Крыты гарналыжны курорт Ski Dubai
Апроч крытай трасы горналыжны цэнтр узбагацяць вонкавай трасай, паркінгам, гатэльным комплексам і рэстаранам. Згодна з уступнымі разлікамі польскага боку, на пабудову і абсталяванне крытага горналыжнага цэнтру спатрэбіцца каля 150 мільёнаў злотых.
Улады Мушыны вядуць размовы з інвестарамі. Аднымі з першых зацікавіліся дадзеным праектам галандцы. Жаданне далучыцца да праекта выказалі прадстаўнікі Малапольскага ваяводства.