Палякі адмоўна ацэньваюць сітуацыю ў краіне
Паводле 74% апытаных, польская эканоміка — у крызісе. Тры чвэрці апытаных цэнтрам даследавання грамадскай думкі "TNS Polska” лічаць, што справы ў краіне ідуць у няправільным кірунку.

Гэта на 5% больш, чым у лютым. 15% рэспандэнтаў выказалі супрацьлеглае меркаванне.
44% баіцца пагаршэння матэрыяльных умоў жыцця насельніцтва, а 15% чакае паляпшэння. На думку 36% палякаў, сітуацыя ані не пагоршыцца, ані не палепшыцца.
У сваю чаргу, 79% рэспандэнтаў лічыць, што ў Польшчы цяжка знайсці працу. 18% кажа, што працу ў краіне ўсё ж знайсці можна.