Польшча пабудавала першыя кіламетры агароджы на мяжы з Беларуссю (фота)

Польшча пачала ўзвядзенне агароджы на мяжы з Беларуссю. Ужо гатовыя першыя 6 кіламетраў, паведамляе reform.by.

Фота: twitter.com/mblaszczak

Фота: twitter.com/mblaszczak


«Плот выкананы з калючага дроту і мае вышыню ў 2,5 метры», — напісаў у Twitter міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Польшча абвясціла, што пабудуе плот на мяжы, 23 жніўня. Гэта звязана з наплывам мігрантаў з беларускага боку. З пачатку жніўня нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу спрабавалі больш за 3000 чалавек.

Фота: twitter.com/mblaszczak