Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы: Сорамна, што ёсць журналісты, якія падтрымліваюць Лукашэнку

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы адчытаў мясцовы тэлеканал за тыражаванне лукашэнкаўскай прапаганды пра мігрантаў ля польскай мяжы.

ipi_poland_tvn_tvn24_building_14_07_2021.jpg

Павел Яблоньскі стаў госцем праграмы канала TVN, які вяшчае ў Польшчы (належыць амерыканскаму Discovery, адкрыта крытыкуе польскі ўрад). У эфіры абмяркоўвалі мігрантаў, якія затрымаліся паміж Беларуссю і Польшчай.
Дыскусія адразу ператварылася ва ўзаемны абмен папрокамі: вядучая шоу абвінаваціла чыноўніка ў тым, што польскія ўлады адмаўляюцца ратаваць кінутых на волю лёсу бежанцаў (і нават не пускаюць да іх святароў), а Яблоньскі аблаяў яе за дапамогу беларускай прапагандзе: TVN рэгулярна круціць відэа, знятыя памежнікамі ў Беларусі і накіраваныя на дыскрэдытацыю Польшчы.
«Вам не сорамна, што каталіцкая краіна...» — пачала сваё пытанне журналістка, але дыпламат яе перапыніў: «Мне сорамна, што ў Польшчы ёсць такія тэлеканалы, як ваш. Сорамна, што ёсць журналісты, якія падтрымліваюць Лукашэнку».