Прэч з вачэй! Больш за 80 уцекачоў на мяжы Беларусі і Латвіі зніклі перад візітам ААН

Усе ўцекачы, якія знаходзіліся на нейтральнай тэрыторыі паміж Латвіяй і Беларуссю, а гэта 83 чалавекі, вярнуліся назад у Беларусь. І гэта нягледзячы на загад беларускага кіраўніка, каб ніводная нага на тэрыторыю Беларусі не ступіла, паведамляе «Ежедневник».

nelegaly_zastryavshie_.jpg

Пра гэта распавялі агенцтву LETA ў Міністэрстве ўнутраных спраў Латвіі.

Прадстаўнік памежнай службы Крысцінэ Петэрсанэ пацвердзіла агенцтву LETA, што цяпер каля латвійскай мяжы больш няма людзей, якія патэнцыйна маглі б паспрабаваць незаконна перасекчы мяжу.

"Каментаваць іх месцазнаходжанне на тэрыторыі Беларусі — не ў кампетэнцыі МУС", — падкрэслілі ў міністэрстве.

Хоць раней, паводле звестак МУС Латвіі, на нейтральнай тэрыторыі на мяжы Латвіі і Беларусі знаходзіліся ў розных месцах чатыры групы нелегальных мігрантаў агульнай колькасцю 83 чалавекі, якія хацелі трапіць у Еўрапейскі саюз.

Знікненне мігрантаў на мяжы выявілася, калі прадстаўнікі арганізацыі "Хачу дапамагчы ўцекачам" прывезлі на мяжу ежу для нелегалаў. Аказалася, што яе папросту няма каму перадаваць. Усе чатыры купкі нелегалаў адначасова зніклі з мяжы.