Польшча. Падвоеная дэкамунізацыя

Здзіслаў Сіпера, мазавецкі ваявода, найбольш заўзята падышоў да тапаграфічнай рэформы, якую праводзіць кіруючая кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць» (PiS) з мэтай дэкамунізацыі назваў.

bec5451e_3147_4561_98b3_b370aca2c2de.jpg


 Ваявода склаў свой варыянт новых назваў вуліц на падкантрольнай яму тэрыторыі, куды, у тым ліку, уваходзіць і Варшава. Пры гэтым чыноўнік ігнараваў тое, што мясцовыя ўлады ўжо змянілі многія назвы вуліц.
На выхадзе атрымалася, што ў адным і тым жа горадзе розныя вуліцы носяць ідэнтычныя назвы. Напрыклад, у цэнтры Варшавы пасля рашэння ваяводы могуць з’явіцца дзве вуліцы імя Леха Качыньскага.
Сталічная мэрыя ўжо падала ў суд на ваяводу. Найбольш уважліва за яго ініцыятывай сочаць таксісты, якія баяцца, што наяўнасць вуліц з аднолькавай назвай прывядзе да хаосу ў іх працы.
Паводле польскай прэсы