Украінцы і беларусы масава адчыняюць рахункі ў Польшчы

Колькасць банкаўскіх рахункаў, адчыненых замежнікамі ў Польшчы, у гэтым годзе дасягне 500 тысячаў.

a3fc625a_0645_4834_bce9_a8194edfd0b4.file


Колькасць банкаўскіх рахункаў, якія адчынілі ў Польшчы замежнікі, за апошнія 5 гадоў вырасла ў 4 разы і неўзабаве дасягне лічбы ў 500 тысячаў. Пра тое, грамадзяне якіх краінаў найчасьцей захоўваюць свае грошы ў польскіх банках піша Dziennik Gazeta Prawna.
Толькі за гэты год колькасць банкаўскіх рахункаў, якія належаць замежнікам, вырасла ўдвая. Больш за дзве траціны сярод гэтых рахункаў належыць грамадзянам Украіны. На другім месцы – беларусы. На трэцім – грамадзяне Малдовы. У некаторых банках іншаземцам належыць каля 20% усіх нядаўна адчыненых банкаўскіх рахункаў. Гэта вынік аплыву працоўных мігрантаў, у першую чаргу з Украіны. Працадаўцы й самі працаўнікі масава адчыняюць рахункі, на якія ім прыходзіць зарплата.
Польскія банкі хутка адрэагавалі на патрэбы новых кліентаў. Амаль усе буйныя фінансавыя ўстановы маюць у сваіх аддзелах працаўнікоў, якія размаўляюць па-украінску ці па-расейску. Банкі перакладаюць на ўкраінскую мову свае сайты, а таксама друкуюць інфармацыйныя матэрыялы на расейскай і ўкраінскай мове.
Згодна з дадзенымі Нацыянальнага банку, памежнікі ня толькі атрымліваюць зарплату ў Польшчы, але і пачынаюць ашчаджаць грошы. Толькі ў другім квартале гэтага году іншаземцы адчынілі 20 тысячаў рахункаў, якія ня служаць для бягучых разлікаў. Гэта прыкмета таго, што эмігранты ўкараняюцца ў новай краіне.
radyjo.net