У Польшчы экс-кіраўніка контрвыведкі затрымалі за супрацоўніцтва з ФСБ

Ваенная жандармерыя Польшчы затрымала былога кіраўніка Службы ваеннай контрвыведкі Пятра Пытэля ў справе супрацоўніцтва з расійскай ФСБ.

Пётр Пытэль, фота РАР

Пётр Пытэль, фота РАР

Пра гэта паведамляе RMF 24.
Прадстаўнік акруговай пракуратуры ў Варшаве Лукаш Лапчыньскі паведаміў, што пракуратура рэкамендавала ваеннай жандармерыі затрымаць Пытэля, паколькі яму павінны змяніць абвінавачанне ў рамках расследавання супрацоўніцтва Службы ваеннай контрвыведкі са спецслужбай іншай дзяржавы.
Сёння Пётр Пытэль павінен быць дастаўлены ў пракуратуру.
Паводле неафіцыйных дадзеных, Пытэля затрымалі, паколькі напярэдадні ён не з’явіўся на допыт у пракуратуру з-за дрэннага самаадчування.
Год таму генералу Пытэлю былі прадʼяўленыя абвінавачванні ў перавышэнні паўнамоцтваў у супрацоўніцтве з расійскай ФСБ. У сакавіку ў гэтай справе пракуратура дапытала былога прэмʼера Польшчы, а цяпер кіраўніка Еўрапейскага савета Дональда Туска.
belsat.eu