Польшча. Рэфармуюць гімн?

У польскай прэсе з’явіліся публікацыі з прапановай змяніць польскі гімн.

polski_himn.jpg

Цяпер у якасці гімна палякі спяваюць «Марш Дамброўскага» (ці «Мазурка Дамброўскага»), які быў напісаны прыкладна 220 гадоў таму.

Але кансерватары ўзгадалі, што ў тэксце гімна няма згадак пра Бога. Такая сітуацыя, на іх думку, ненармальная, паколькі Польшча — каталіцкая краіна.

Прыхільнікі змены гімну таксама нагадваюць, што ў свой час у «Марша Дамброўскага» хапала канкурэнтаў. Нездарма пасля атрымання Польшчай незалежнасці ў 1918-м пытанне гімну адклалі аж да 1927 года.

Тое, што «Маршу Дамброўскага» не было альтэрнатывы, тлумачыцца тым, што Сейм на той час быў пад кантролем Пілсудскага, які пралабіяваў сімпатычную яму мелодыю. Атрымліваецца, што дэмакратычных дэбатаў наконт гімну ў Польшчы ніколі не было, і самы час іх пачаць.

Лічыцца, што «Мазурку Дамброўскага» можа замяніць такі музычны твор, як «Boże, coś Polskę». 

Увогуле, падаецца, тэкст гімну — толькі пачатак дэбатаў наконт змены польскіх дзяржаўных сімвалаў. Таксама гучаць прапановы зрабіць гербам краіны каталіцкі крыж.


polskij_gimn.jpg


Паводле польскай прэсы