Ад Скірмунта – да Арміі Краёвай. Польска-беларуская гістарычная канферэнцыя ў Гронда

Навуковая канферэнцыя, на жаль, праводзіцца не на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту, яе прытуліла зусім ненавуковая пляцоўка — памяшканне консульства ў Гродна, піша Белсат.

Удзельнікі канферэнцыі

Удзельнікі канферэнцыі

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Палякі ў Беларусі (з канца ХІХ да пачатку ХХ стагоддзя)» пачала працу ў Гродна. Генеральны консул Польшчы шкадуе, што яна пакуль мае праходзіць у межах консульства, а не ў дзяржаўным універсітэце. 

Гэта ўжо другая падобная канферэнцыя, якая збірае гасцей з Беларусі і Польшчы. Сярод запрошаных — як вядомыя польскія даследчыкі, так і добра знаёмыя беларускаму грамадству гісторыкі: Алесь Смалянчук, Ігар Мельнікаў, Яўген Мірановіч ды іншыя. Тэмы дакладаў — ад дзейнасці Скірмунта і Вайніловіча да Арміі Краёвай ды гісторыі Каталіцкага Касцёла ў 1990–2000-я гады.

 

Яраслаў Ксёнжэк, генеральны консул Польшчы ў Горадні

Тадэвуш Гавін, былы старшыня Саюзу Палякаў

Цікава, што сам генеральны консул у Горадні Яраслаў Ксёнжэк па адукацыі гісторык, таму і паставіўся да ідэі канферэнцыі прыхільна:

«Кажуць, кожнае пакаленне піша гісторыю нанова, але я некалі не верыў у гэта. Добра, барацьба з Камунай была і барацьбой за гістарычную праўду. Згодны. Але што новага можна ўжо сказаць пра бітву пад Грунвальдам? Давесці, што там перамаглі немцы?.. Зараз жа я бачу, што жыццё ідзе наперад і чалавек мае перыядычна азірацца, каб па-новаму ўбачыць і мінулае».

 

Удзельнікі канферэнцыі

Удзельнікі канферэнцыі

Разам з тым, спадар Ксёнжэк адзначыў, што канферэнцыя, на жаль, пакуль праводзіцца не на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту, а памяшканне консульства ў Гроднп не навуковая пляцоўка.

 

Яраслаў Ксёнжэк, генеральны консул Польшчы ў Горадні

Яраслаў Ксёнжэк, генеральны консул Польшчы ў Горадні

Зрэшты, некаторыя прадстаўнікі ГрДУ на адкрыцці канферэнцыі былі прысутныя.

Ян Маліцкі, дырэктар Студыяў Усходняй Еўропы

Ян Маліцкі, дырэктар Студыяў Усходняй Еўропы

«Гэтай канферэнцыі не было б, каб сам консул не быў гісторыкам, — звяртае ўвагу Ян Маліцкі, дырэктар Студыяў Усходняй Еўропы. — На наступныя два гады гэта радасць для гарадзенцаў! Так склалася жыццё, што навуковец быў адарваны ад кафедры і стаў консулам. Але вам варта карыстацца з ягонага навуковага запалу!»

 

Удзельнікі канферэнцыі

Удзельнікі канферэнцыі

 Канферэнцыя мае доўжыцца да нядзелі 24 лістапада, і будзе ўключаць у сябе як даклады і дыскусіі, так і выезды — напрыклад, на Аўгустоўскі канал пад Горадняй.

 

Belsat.eu

Фота: Васіль Малчанаў